Дзіцячыя цацкі на месцы катастрофы «Боінга», фота Reuters.com

Дзіцячыя цацкі на месцы катастрофы «Боінга», фота Reuters.com

На перамовах чатырохбаковай кантактнай групы (Украіна, сепаратысты, Расія, АБСЕ), якія прайшлі 31 ліпеня пад Мінскам у рэзідэнцыі «Заслаўе»,

дасягнута дамоўленасць аб перадачы баевікамі ўкраінскаму боку цягніка з рэчамі загінулых пасажыраў малайзійскага «Боінга».

Аб гэтым паведаміў на брыфінгу ў Кіеве віцэ-прэм'ер, старшыня дзяржкамісіі па расследаванні прычын катастрофы Уладзімір Гройсман

Раней сёння бакі дамовіліся, што па маршруце місіі АБСЕ да месца крушэння самалёта, які, па заяве Кіева, збілі сепаратысты, не будуць весціся баявыя дзеянні. Паводле Гройсмана, на сваю рызыку група міжнародных экспертаў місіі АБСЕ, прадстаўнікоў Аўстраліі і Нідэрландаў упершыню за апошнія некалькі дзён дабралася да месца падзення самалёта для правядзення расследавання трагедыі і пошуку цел. 

«Нягледзячы на тое што міжнародныя эксперты не атрымалі ад баевікоў гарантый бяспекі работы ў зоне знаходжання абломкаў самалёта, яны прынялі мужнае рашэнне дабрацца да месца катастрофы. Яны трапілі на гэтую тэрыторыю, папрацавалі там абмежаваны час, пасля чаго вярнуліся ў Данецк», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Чакаецца, што перамовы кантактнай групы прадоўжацца 1 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?