Беларускія клубы паспяхова згулялі першыя матчы 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.
Салігорскі «Шахцёр» у гасцях разграміў бельгійскі «Зюлтэ-Варэгем» з лікам 5:2, а мінскае «Дынама» на «Барысаў-Арэне» выйграла ў румынскага ЧФР (Клуж) — 1:0.
Матчы ў адказ — праз тыдзень. Пераможцы параў выйдуць у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы.