Арланда Блум і Джасцін Бібер пасварыліся ў ноч на сераду, 30 ліпеня, ў рэстаране Cipriana на Ібіцы.

Арланда Блум і Джасцін Бібер пасварыліся ў ноч на сераду, 30 ліпеня, ў рэстаране Cipriana на Ібіцы.

Зорка «Піратаў Карыбскага мора» і «Уладара пярсцёнкаў» Арланда Блум.

Зорка «Піратаў Карыбскага мора» і «Уладара пярсцёнкаў» Арланда Блум.

Арланда Блум і Міранда Кэр яшчэ разам, 2013 г.

Арланда Блум і Міранда Кэр яшчэ разам, 2013 г.

Канадскі спявак, кумір мільёнаў падлеткаў Джасцін Бібер.

Канадскі спявак, кумір мільёнаў падлеткаў Джасцін Бібер.

Канадскі спявак, кумір мільёнаў падлеткаў Джасцін Бібер.

Канадскі спявак, кумір мільёнаў падлеткаў Джасцін Бібер.

Джасцін Бібер разам з Мірандай Кэр, 2012 г. Тады Кэр ўсё яшчэ жыла з Блумам.

Джасцін Бібер разам з Мірандай Кэр, 2012 г. Тады Кэр ўсё яшчэ жыла з Блумам.

Арланда Блум са спявачкай Селінай Гомес, былой сяброўкай Бібера.

Арланда Блум са спявачкай Селінай Гомес, былой сяброўкай Бібера.

Зорка «Піратаў Карыбскага мора» і «Уладара пярсцёнкаў» Арланда Блум (Orlando Bloom) паспрабаваў ударыць канадскага спевака, куміра мільёнаў падлеткаў Джасціна Бібера (Justin Bieber).

Яны пасварыліся на світанку, ў ноч на сераду, 30 ліпеня, ў рэстаране Cipriana на Ібіцы. Відавочцы сцвярджаюць, што Блум піхнуў Бібера, пасля чаго прысутныя, у тым ліку Дзі Капрыа, сталі пляскаць у далоні.

Прэса мяркуе, што падставай для сваркі паслужыла ўзаемная рэўнасць.

Партал TMZ, які апублікаваў зроблены адным з відавочцаў відэазапіс, запэўнівае, што Блум паспрабаваў піхнуць Бібера, але той здолеў ухіліцца і закрычаў: «Што здарылася, ***?» Пасля гэтага некалькі чалавек, хутчэй за ўсё ахоўнікі, не дазволілі прадоўжыцца гэтай бойцы. Бібер рэціраваўся. Як сцвярджаецца, ваяўнічасць Арланда Блума была сустрэта апладысментамі.

Hollywood Life звярнуў увагу на тое, што неўзабаве пасля інцыдэнту Джасцін Бібер апублікаваў у Instagram фотаздымак былой жонкі Блума Міранды Кэр «у цудоўным аранжавым бікіні». Спявак не стаў падпісваць фота, толькі дадаў малюнак кароны. Як сцвярджаюць рэпарцёры, такую ж карону ў выглядзе татуіроўкі можна бачыць ў яго на грудзях. Праз некалькі хвілін фота было выдаленае.

Аўстралійская супэрмадэль Міранда Кэр (Miranda Kerr) ніколі не хавала, што з'яўляецца гарачай прыхільніцай Бібера, а ў 2012 годзе мела зносіны з ім у даволі інтымнай абстаноўцы, што не засталося па-за ўвагай папарацы. У той момант Кэр ўсё яшчэ жыла з Блумам.

У сваю чаргу Арланда Блум нядаўна з'явіўся на публіцы са спявачкай Селінай Гомес (Selena Gomez) — былой сяброўкай Бібера.

The Daily Mail лічыць, што ў 20-гадовага Бібера з яго ростам 173 см і вагой каля 60 кг не было аніякіх шанцаў выстаяць супраць 37-гадовага Блума, рост якога складае 180 см, а вага — каля 70 кг.

Варта дадаць, што, у адрозненне ад Бібера, брытанскі акцёр сур'ёзна займаецца спортам — рэгбі, верхавой яздой, сноўбордынгам і рознымі экстрэмальнымі відамі. У сваіх фільмах ён самастойна выконвае практычна ўсе трукі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?