Развіццё ў Беларусі тэхналогіі LTE «ідзе паводле плана», і ў Мінску сетку LTE плануецца запусціць у 2015 годзе, паведаміў на прэс-канферэнцыі 31 ліпеня генеральны дырэктар СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі» (аператар beCloud) Сяргей Паблагуеў.

У ліпені beСloud увёў у эксплуатацыю апорную сетку для Адзінай рэспубліканскай сеткі перадач даных, якая аб'ядноўвае 40 гарадоў краіны. Як падкрэсліў Паблагуеў, без стварэння апорнай сеткі LTE «не жыве пры тых аб'ёмах трафіку, якія яна патрабуе». «Апорную сетку мы ўжо стварылі, і ў гэтым кантэксце можна сказаць, што мы ўжо распачалі будаваць сетку LTE», — сказаў гендырэктар beСloud.

***

Long Term Evolution (LTE, 4G) — перспектыўнае (чацвёртае) пакаленне мабільнай сувязі, якое характарызуецца высокай хуткасцю перадачы даных і павышанай якасцю галасавой сувязі. Сетка чацвёртага пакалення дазваляе забяспечыць хуткасць перадачы даных у 5—15 разоў вышэй, чым 3G. Дзякуючы 4G абанент атрымлівае высокахуткасны інтэрнэт, інавацыйныя мультымедыйныя паслугі, аўдыя- і відэакантэнт самай высокай якасці ў рэжыме рэальнага часу, новы ўзровень інтэрактыўных зносінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?