Калона ўкраінскіх дэсантнікаў у чацвер трапіла ў засаду пад Шахцёрскам у Данбасе, страты сіл антытэрарыстычнай аперацыі ўдакладняюцца.

Пра гэта паведамляюць прэс-цэнтр АТА і Дзмітрый Тымчук з «Інфармацыйнага супраціву»,

У чацвер вечарам паведамлялася, што баевікі абстралялі з мінамётаў калону вайскоўцаў у Шахцёрску, ішлі баі.

Паводле папярэдніх звестак прадстаўніка АТА Уладзіслава Селязнёва, два чалавекі загінулі, былі яшчэ параненыя.

Пасля крыніцы «Грамадскага ТБ» са спасылкай на валанцёраў і саміх ваенных паведамілі, што падчас абстрэлу вайсковай часткі А1126 загінуў 21 баец, у тым ліку камандзір 2-га батальёна, таксама было вельмі шмат параненых.

Пазней была назавана лічба ў 10 загінулых.

Параненых на верталётах транспартавалі ў Днепрапятроўск.

«Толькі што мне на мабільны патэлефанавалі з падраздзялення Бруна Сантаса. Па іх «лупяць» з 4-х бакоў «Град».

Яны развіталіся. Сказалі: шанцаў няма. Ніхто нічога ім не прывёз, ніякага падмацавання і забеспячэння не было», — казала крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?