Не менш за восем азербайджанскіх вайскоўцаў загінулі ў перастрэлцы на мяжы з Арменіяй. Ёсць паведамленні пра ахвяраў з армянскага боку, аднак іх дакладная колькасць невядома.

Паводле паведамлення мінабароны Азербайджана, армянскія вайскоўцы парушылі перамір'е і перайшлі на падкантрольныя Баку тэрыторыі ў Агдамскім і Тэртэрскім раёнах.

Большая частка абодвух раёнаў кантралюецца непрызнанай Нагорна-Карабахскай рэспублікай.

Арменія, Азербайджан і непрызнаны Нагорны Карабах падпісалі мірны дагавор у маі 1994 года.

У апошнія гады мірныя перамовы па Нагорным Карабаху прыпыніліся. Ваяўнічая рыторыка працягвае гучаць з абодвух бакоў, а ў зоне канфлікту ад агню снайпераў па-ранейшаму гінуць людзі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?