Жанр: баявік, прыгоды, фэнтэзі, камедыя
Рэжысёр: Брэт Рэтнер
У ролях: Дуэйн Джонсан, Аксель Хені, Іэн Макшэйн, Джон Хёрт, Руфус С’юэл, Інгрыд Балсай Бердал, Рыс Рычы, Тобіяс Зантелман, Рэбека Фергюсан

Здзейсніўшы вядомыя подзвігі і згубіўшы сваю сям'ю, Геракл робіцца наймітам. Разам з пяццю вернымі паплечнікамі ён падарожнічае па Старажытнай Грэцыі, прадаючы свае паслугі за золата і выкарыстоўваючы легендарную славу, каб запалохваць ворагаў.

Згаджаецца ён і дапамагчы цару Фракіі і яго дачцэ - перамагчы жахлівага ваенаначальніка Рэзуса, які тэрарызуе краіну. Аднак усе аказваецца інакш, чым меркаваў Геракл, і яму давядзецца сустрэцца с прывідамі свайго мінулага.

Рэжысёр Брэт Рэтнер («Людзі Ікс: Апошняя бітва», 2006) не пабаяўся выпусціць свайго «Геракла» у адзін год з выхадам стужкі «Геракл: Пачатак легенды» Рэні Харліна.

І недарма: яго Геракл у выкананні Дуэйна Скала Джонсана атрымаўся больш харызматычным. Акцёр прафесійна займаецца рэслінгам і мае шмат узнагарод, а для здымак яму давялося трэніравацца на працягу 8 месяцаў, каб набраць неабходную форму.

Фільм прапануе свой пункт гледжання на агульнавядомую легенду. Геракла прадстаўлены як просты, хоць і звышдужы, чалавек, які здзейсніў поздвігі дзякуючы сябрам, што сустрэў падчас сваіх прыгод. Геракл перамагае дзякуючы не сіле паўбога - гэта толькі легенда, якую стварае для его Іалай, а з-за асабістай сілы духу і дапамозе верных сяброў.

У стужцы стае і відовішчных трукаў, і пафасу, які суправаджае галівудскія блакбастары, але ўсе дзеянне дастаткова прыпраўлена гумарам. Добрая пастаноўка і няблага падабраны акцёрскі склад выцягваюць сюжэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?