Ехаў у концы ў г. Вільня ніжні чын Б.Зубальскі і па дарозе дазваляў сабе вінаваціць расейскі ўрад за вайну з Нямеччынай, выказваючы, што ён хоча, каб немцы атрымалі верх над Расеяй. Публіка затрымала конку і склала пратакол. А галоўнакамандуючы такую палажыў рэзалюцыю: «Прымаючы пад увагу, што па судзе яму моцнай кары не належыцца, дык усыпаць Зубальскаму сто розаг, ды што называецца, а затым адправіць у сваю вайсковую часць у пярэднія рады».

«НН». №30. 1914.

ЕГУ капітулявала без бою. Кіраўніцтва Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта распачало працэс пераводу навучэнцаў у іншыя ВНУ. Рэктар ЕГУ паведаміў з Вашынгтона пра падтрымку былымі донарамі ўніверсітэта «новых праектаў», якія будуць выходзіць з асяроддзя ЕГУ. Студэнты засталіся сам-насам са сваёй праблемай, яны згадваюць прыклад Беларускага ліцэя.

«НН». №28. 2004.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0