Група міжнародных экспертаў АБСЕ разам з галандскімі і аўстралійскімі экспертамі прыбылі на месца падзення «Боінга» і пачалі працу.

Пра гэта гаворыцца ў Твітэры спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ.

«Група АБСЕ і група галандскіх і аўстралійскіх экспертаў прыбылі на месца катастрофы Боінга МН-17 і неадкладна пачынаюць працу», - адзначылі ў арганізацыі.

На месцы працуюць 60 экспертаў. Яны будуць шукаць рэшткі і персанальныя рэчы загінулых.

У чацвер місія АБСЕ упершыню за тыдзень патрапіла на месца катастрофы Боінга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?