Фота Fotolia/ Christophe Fouquin

Фота Fotolia/ Christophe Fouquin

Крымінальная справа распачата ў дачыненні да 68-гадовага Рональда Аверса, які паўстаў перад судом па сямі выпадкаў фальсіфікацыі мясных прадуктаў, кожны з якіх караецца тэрмінам да 10 гадоў турэмнага зняволення і 250 тысячамі долараў штрафу.

Злачынства расклылася дзякуючы пільнаму пакупніку супермаркета N Save ў прыгарадзе Сент-Луіса, які паведаміў, што ледзь было не праглынуў іголку, якая трапіла яму ў кавалку мяса.

Паводле прадстаўнікоў супермаркета, ні адзін выпадак не прывёў да сур'ёзных траўмаў, а псаванне тавару абмяжоўваецца толькі мясных аддзелам.

«Ніхто з пакупнікоў, хто звярнуў нашу ўвагу на дадзеную праблему, не паведаміў, што звяртаўся у медыцынскія ўстановы, — заявіў адзін з прадстаўнікоў супермаркета. — У нас няма падстаў меркаваць, што такія ж выпадкі адбыліся за межамі нашай супермаркета».

Як заяўляе ФБР, афіцыйная скарга на дадзены супермаркет была напісаная 9 ліпеня. Аднак першыя выпадкі псавання прадуктаў былі заўважаныя яшчэ летась у маі, калі адзін з пакупнікоў заўважыў швейную іголку ў ялавічным фаршы. Праз чатыры месяцы работнік крамы знайшоў іголку, якая тырчала з пакета са свінымі адбіўнымі. Затым пакупнікі пачалі знаходзіць іголкі ва ўсіх мясных прадуктах — пачынаючы ад ялавічнага фаршу і заканчваючы катлетамі.

Ахова крамы убачыла пры дапамозе камеры назірання, як падазраваны падкладвае іголкі ў мяса. Зразумеўшы, што адбываецца, супрацоўнікі неадкладна паведамілі ў ФБР.

У машыне падазронага была знойдзена скрынка з іголкамі. На пытанне, навошта яму столькі іголак, ён адказаў — «каб зашыць штаны».

Падчас допыту Аверс распавёў, навошта ён падкладаў у мясную прадукцыю швейныя іголкі: «Я рабіў гэта проста так. Гэта была дурасць. Я не хацеў нікому нашкодзіць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?