Грамадства1212

Свой парламент, талеры і дзяржаўная беларуская мова: у жніўні пройдзе моладзевы адукацыйны фэст «Рэспубліка Мары»

На хутары «Шаблі» пад Валожынам 21—24 жніўня пройдзе моладзевы фестываль-летнік «Рэмара». Хоць слова «летнік» не вельмі падыходзіць да гэтай падзеі.

Арганізатары «Рэмары» абяцаюць цэлую міні-краіну — Рэспубліку Мары.

Адзін са стваральнікаў «Рэмары» Яўген Міхасюк расказаў «НН», што гэта першы падобны праект на тэрыторыі Беларусі.

«Ідэя прыйшла да нас з Украіны. Там мерапрыемства называецца СтудРэспубліка. Мы ўзялі іх ідэю за аснову, але ў далейшым значна змянілі яе і на выхадзе маем унікальны фармат і фестываль. Такога ў нашай краіне яшчэ не праводзілі», — кажа ён.

Што такое «Рэмара»? Гэта чатырохдзёная ролевая адукацыйна-забаўляльная гульня з «поўным пагружэннем». А гуляць удзельнікі будуць у краіну.

У «Рэмары» будзе свая палітычная сістэма з законамі, выбарным парламентам, біржай працы, міліцыяй, падатковай службай і МЗС. Будзе і асобная эканамічная сістэма з уласнымі грошавымі адзінкамі — талерамі.

Кожны ўдзельнік мусіць зарабляць талеры, бо без іх не зможа купіць ежу, аплаціць жытло і сплаціць падаткі, прайсці на канцэрт.

Чыноўнікі «Рэмары» будуць атрымліваць грошы ад дзяржавы, але ўпор будзе зроблены на прыватны бізнэс.

Прадугледжана нават дапамога беспрацоўным.

«Аднак калі не адпрацаваць, наступным разам дапамогу не дадуць», — засяроджвае ўвагу Міхасюк.

Міхасюк кажа, што галоўнай мэтай «Рэмары» ёсць прыцягненне ўвагі моладзі да важных сацыяльных праблем у беларускім грамадстве. Таму ўсе жыхары будуць абавязаныя дбаць аб развіцці сваёй краіны і планаваць яе будучыню.

Дзяржаўнай мовай у «Рэмары» будзе беларуская. Гэта значыць, што ўсе дзяржаўныя пастановы і іншыя дакументы будуць выключна па-беларуску.

Удзельнікаў «Рэмары» таксама чакае насычаная адукацыйная частка. З лекцыямі выступяць Алесь Лагвінец, Сяргей Чалы, Аляксей Ластоўскі, Андрэй Лаўрухін, Іван Вядзенін. Заняткі закрануць праблемы білінгвізму, студэнцкага самакіравання, рыначнай эканомікі, ролі партый ў дзяржаве і іншыя.

Будзе чым заняцца і вольны ад заняткаў час. У летніку будуць гуляць у валейбол, футбол, настольныя гульні. Таксмама абяцаюць паказваць кіно па-беларуску. «Па сутнасці, мы створым першы ў краіне беларускамоўны кінатэатр», — кажа Яўген Міхасюк.

Будзе на фестывалі і музыка. Для рэмарцаў выступяць Askiepak, Сяргея Башлыкевіча, Haina, Amaroka, Людзі на балоце і Dzieciuki.

Знаходжанне ў «Рэмары» цягам чатырох дзён будзе каштаваць 250 тысячаў рублёў.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 31 года. Каб узяць удзел, трэба зарэгістравацца і запоўніць адмысловую анкету. Пакуль на сайце «Рэмары» колькасць месцаў абмежаваная лічбай — 150 чалавек. Аднак Міхасюк запэўніў, што ў «Рэмару» пастараюцца ўзяць усіх ахвотных і пры вялікім патоку заявак павялічыць колькасць месцаў.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы6

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусам паабяцалі паказаць па тэлебачанні Лігу чэмпіёнаў3

Сабаленка выйшла ў паўфінал Уімблдона, ледзь не асароміўшыся ў матчы са 104-й ракеткай свету2

Брату Ігара Лосіка вынеслі прысуд па справе «Беларускага Гаюна»1

Сабаленка стане другой у гісторыі тэнісісткай, якая набрала больш за 12 000 рэйтынгавых балаў5

Кныровіч расказаў, чаму былы дырэктар аршанскіх заводаў пасля вызвалення пайшоў ваяваць за Расію, дзе і загінуў12

Германія заявіла пра лазерную атаку Кітая на яе самалёт у Чырвоным моры1

Сто гадоў таму святар-беларус трапіў у Польшчу па абмене палітвязнямі. Цяпер беларусы адшукалі яго магілу2

«Ціханоўскі нам вярнуў самае галоўнае пытанне». Пра што кажа Чалы?42

Да 1 лістапада штрафаваць за парушэнне новых правіл маркіроўкі тавараў не будуць1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы6

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць