Фота Reuters.

Фота Reuters.

Міжнародная група экспертаў і супрацоўнікаў АБСЕ знайшла на месцы катастрофы Boeing новыя астанкі пасажыраў, паведаміў у пятніцу на брыфінгу ў Данецку кіраўнік дэлегацыі АБСЕ Аляксандр Хуг.

«Сёння быў самы прадуктыўны дзень за ўвесь час пасля авіякатастрофы, на месцы працавала больш за 50 экспертаў з Галандыі і Аўстраліі. Яны выявілі новыя чалавечыя астанкі», - сказаў Хуг.

Астанкі будуць адпраўлены ў Харкаў, як гэта было зроблена раней з целамі іншых загінулых пасажыраў, дадаў Хуг.

У суботу група экспертаў працягне сваю працу на месцы авіякатастрофы.

Эксперты пачалі сваю працу сёння з хвіліны маўчання, паведаміў кіраўнік місіі.

Усяго да месца падзення Боінга дастаўлены 101 эксперт.

«З 11.25 вядзецца спецыяльная праца па даследаванні тэрыторыі, дзе знаходзяцца абломкі самалёта, — паведаміў сёння на брыфінгу ў Кіеве віцэ-прэм'ер-міністр Украіны, старшыня Дзяржкамісіі па расследаванні прычын катастрофы Boeing Уладзімір Гройсман. — На гэтую тэрыторыю дастаўлены 20 аўтамабіляў, 101 эксперт: 10 — ад АБСЕ, 53 — ад Нідэрландаў, 38 — ад Аўстраліі, а таксама з імі ў суправаджэнні ёсць прадстаўнікі мас-медыя, гэта каля 10 аўтамабіляў».

Эксперты ў першую чаргу павінны заняцца пошукам целаў загінулых, якіх, паводле дадзеных МЗС Аўстраліі, можа быць яшчэ каля 80, і асабістых рэчаў ахвяр гэтай катастрофы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0