Былы форвард кіеўскага «Дынама» і зборнай Украіны, уладальнік «Залатога мяча» ў 2004 г., Андрэй Шаўчэнка звярнуўся са словамі спачуванняў з прычыны раптоўнай смерці яго сябра і шматгадовага партнёра па клубе, гульца зборнай Беларуси Валянціна Бялькевіча:

Валянцін Бялькевіч і Андрэй Шаўчэнка, фота ФК «Дынама» Кіеў

Валянцін Бялькевіч і Андрэй Шаўчэнка, фота ФК «Дынама» Кіеў

«Памёр Валік Бялькевіч … Не магу змірыцца з гэтымі словамі. Сёння я страціў свайго блізкага сябра, чалавека які аддаваўся ва ўсім на ўсе 100, на футбольным полі як бліскучы гулец і таленавіты трэнер. Чалавека, які быў кумірам для мільёнаў футбольных фанатаў.

Хачу выказаць спачуванні родным і блізкім Валіка ў гэтыя журботныя дні.

Вечная памяць аб Валіку назаўжды застанецца ў нашых сэрцах…».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0