Радыё Свабода

Радыё Свабода

1 жніўня ў Мінску супрацоўнікі КДБ затрымалі актывістку Ніну Багінскую, якая публічна спаліла чырвоны сцяг з сярпом і молатам. Гэта адбылося каля будынка КДБ.

У запісцы, якую пакінула Ніна Багінская сваім сябрам, яна патлумачыла сваю акцыю тым, што пад гэтым сцягам адбываўся генацыд беларускага народа.

Таксама такім чынам Ніна Багінская выказала пратэст з прычыны нядаўніх арыштаў актывістаў Алеся Макаева і Іллі Дабратвора. «Дзе цяпер знаходзіцца Ніна Багінская, мы не ведаем. Бачылі, як да яе выйшлі два супрацоўнікі КДБ, яны нейкі час размаўлялі, а потым павялі яе ў будынак КДБ», — паведамілі карэспандэнту відавочцы акцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?