Прыкалоў пачын Пралескоўскага, які паабяцаў эНеРеМшчыкам поўную легалізацыю, у тым ліку трансляцыю па БТ, папрасіўшы ўзамен адну дробязь - "трымацца далей ад апазіцыйных зборышчаў". Уявіў як будзе выглядаць сетка праграм БТ, калі б ўлады маглі б купіць усіх культавых фігур апазіцыйнай субкультуры.

29 лістапада

Праграма Першага нацыянальнага (БТ)

6.00. Гімн РБ.

6.10 Навіны

6.45. Слова пастара з лесу. Пропаведзь і малітва за Беларусь Паўля Севярынца, які трымаецца пры гэтым далёка ад апазіцыйных зборышчаў.

7.15. Паўтор запісу Рок-канцэрту на плошчы Бангалор 18.03.2006г., удзельнікі якога трымаюцца далека ад апазіцыйных зборышчаў.

8.00. Праграма для падлеткаў. Маладыя апазіцыянеры разпавядаюць як насіць значкі “За Свабоду”і трымацца пры гэтым далёка ад апазіцыйных зборышчаў.

9.00 Час паэзіі. Славамір Адамовіч чытае верш "Забі прэзідэнта", трымаючыся пры гэтым далёка ад апазіцыйных зборышчаў.

10.00. “Гаспадарка і мы”. Раманчук чытае лекцыю пра тое як прыватызаваць соты маршрут аўтобусу, трымаючыся пры гэтым далёка ад апазіцыйных зборышчаў.

12.00. Дакументальны фільм “Звычайны прэзідэнт” рэжысёра Хвашчавацкага, які трымаецца далека ад апазіцыйных зборышчаў.

16.00. “Гісторыя”. Анатоль Сідарэвіч распавядае пра барацьбу БНР супраць бальшавікоў, трымаючыся пры гэтым далёка ад апазіцыйных зборышчаў.

18.00. Экстрым шоў. Мірон вешае бел-чырвона-белы сцяг на трубу віцебскага малаказавода, трымаючыся пры гэтым далека ад апазіцыйных зборышчаў.

19.00 Фільм “Гуд бай бацька” – групы "Навінкі", сябры якой трымаюцца далека ад апазіцыйных зборышчаў.

21.00. Навіны.

21.30. Постскрыптум. Аўтарская праграма Зянона Пазняка "Факс з Варшавы", вядучы якой трымаецца далёка ад апазіцыйных зборышчаў.

22.00. Шоў "Выбар". Кандыдаты на пост старшыні БНФ спрачаюцца паміж сабою, трымаючыся пры гэтым далёка ад апазіцыйных зборышчаў.

23.45. Навіны.

24.00 Гімн РБ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?