Беларускі паўабаронца Рэнан Брэсан падпісаў кантракт з партугальскім клубам «Рыу Аві».

Тэрмін дзеяння пагаднення разлічаны на два гады, паведамляе Tribuna.com.

«Рыу Аві» — клуб з горада Вілу-да-Кондзі каля Порту, гуляе ў партугальскай суперлізе. У сезоне 2013-2014 гг. «Рыу Аві» заняў 11-е месца ў чэмпіянаце краіны, дайшоў да фінала кубка краіны. Клуб гуляе ў кваліфікацыі Лігі Еўропы (3-і раўнд у гасцях выйграў у «Гётэборга» 1:0).

Чэмпіянат Партугаліі сёлета стартуе 17 жніўня. «Рыу Аві» правядзе першы матч з «Сетубалам».

Нагадаем, раней Брэсан выступаў у «Астане». Аднак пасля недоўгачасовага перыяду знаходжання ў камандзе скасаваў кантракт з казахстанскім клубам.

У 2010—2012 гг. Брэсан, які прызнаваўся найлепшым гульцом чэмпіянату краіны, паспяхова гуляў за БАТЭ. У канцы 2012 г. перайшоў у расійскую «Аланію», з якой вылецеў з расійскай прэм'ер-лігі, а ў кастрычніку 2013 г. разарваў кантакт з-за невыканання клубам фінансавых абавязкаў.

Цікава, што ў расійскай Вікіпедыі ў складзе вядомых гульцоў «Рыу Аві» ўжо ёсць імя Брэсана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0