фота Сямёна Печанко
Сайт Белгідрамета змяніў прагноз надвор'я. Раней паведамлялася, што спёка будзе трымацца да 10 жніўня.
Так, калі ў панядзелак у Мінску прагназуецца +31—33, то ў аўторак будзе +27—29,
а ў сераду ў сталіцы наогул будзе +25—27.
Увечары ў сераду прагназуюць дождж, дажджы таксама будуць у чацвер. Удзень у чацвер у сталіцы +26—28.
Дарэчы, скарэктаваў прагноз надвор'я і gismeteo.by, які таксама прагназуе на гэтыя дні +26—28 у Мінску.