Заўзятары харкаўскага «Металіста» і кіеўскага «Дынама» зладзілі патрыятычнае шэсце да стадыёна «Металіст» перад матчам «Дынама» - «Металіст» ў другім туры чэмпіянату Украіны (перамог Кіеў 2:1).

Каля 5000 фанатаў сабраліся на плошчы Канстытуцыі, выканалі гімн Украіны, хіт «Ляпісаў» «Воіны света» ды рушылі на стадыён.

Падчас маршу фанаты спявалі ўсенародны хіт «Пуцін - х**ло», а таксама песню «П**ар з Крамля». Таксама гучалі патрыятычныя «Слава Украіне! Героям слава!», «Слава Нацыі — Смерць ворагам!» і падтрымка Усходу «Данбас, Данбас!», «Данбас — адзіна саборна Украіна!».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?