Свет1515

Расія будзе дабівацца ад Беларусі забароны польскіх яблык

Рассельгаснагляд будзе прасіць Беларусь аб увядзенні забароны на імпарт польскай гародніны і садавіны.

Пра гэта агенцтву «Бізнэс-навіны» паведаміў прэс-сакратар расейскай установы Аляксей Аляксеенка.

«Мы ўтвараем адную мытную прастору, таму рызыкі для ўсіх аднолькавыя. Мы можам чакаць тое, што польскія бізнэсоўцы будуць старацца гэтую ж прадукцыю пастаўляць праз трэція краіны пад выглядам мясцовай прадукцыі», — сказаў Аляксеенка.

30 ліпеня Рассельгаснагляд распаўсюдзіў паведамленне аб увядзенні часовых абмежаванняў на ўвоз у Расею з Польшчы яблыкаў, ігрушак і айвы (код ТН ЗЭД 0808), абрыкосаў, вішняў і чарэшняў, персікаў, нектарынаў, слівак (код ТН ЗЭД 0809), капусты (код 0704), іншай гародніны (код ТН ЗЭД 0709).

Прычынай увядзення абмежаванняў Рассельгаснагляд называе комплекс рызык, звязаных з выяўленнем у польскай прадукцыі каранцінных для Расеі аб'ектаў, у прыватнасці, заходняга каліфарнійскага (кветкавага) трыпса (Frankliniella occidentalis Perg.) і ўсходняй пладажэркі (Grapholitha Molesta Busck).

Аднак ніхто не мае ілюзій: такім чынам Расія спрабуе пакараць Польшчу за актыўную падтрымку Украіны. Раней Польшча пастаўляла ў Расію садавіны й гародніны на 400 мільёнаў даляраў штогод. Польскія садаводы перадавыя ў свеце, у краіне вырастаюць цудоўныя яблыкі.

Раней Расія аналагічна забараняла імпарт беларускага малака, грузінскай мінеральнай вады, малдаўскага віна й вінаграду. Цяпер пад забарону трапілі ўкраінскія прадукты татальна. Хоць усё гэта якасная прадукцыя, якая на парадак лепшая за многія расійскія аналагі.

Дырэктар ДУ «Галоўнай дзяржаўнай інспекцыі насенняводства, каранціну і аховы раслін» Леанід Пляшко паведаміў, што беларускі бок пакуль не атрымаў ад Расеі інфармацыі аб увядзенні забароны на ўвоз прадукцыі раслінаводства з Польшчы.

«У нас вельмі шмат транзітных грузаў ідзе з Польшчы ў Расею. Гэта прыкладна 1 млн тон яблыкаў у год. А іншай прадукцыі яшчэ процьма. Калі б такая забарона расейскім бокам была ўведзеная, у мяне быў бы афіцыйны дакумент з просьбай, каб на памежным пераходзе на мяжы Мытнага саюза не пускалі ў Расею пэўныя грузы. Але гэтага дакумента пакуль няма», — сказаў Пляшко.

Пляшко не здолеў адказаць на пытанне, ці будзе беларускі бок уводзіць забарону на пастаўкі польскай прадукцыі, калі пра гэта папросіць Расея. Раней Беларусь адмовілася ісці ў фарватэры Расіі ў пытанні забароны на ўкраінскія тавары.

Паводле звестак Белстата, Польшча з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком у Беларусь гародніны і садавіны.

У прыватнасці, у студзені-траўні 2014 года імпарт яблыкаў і груш у Беларусь з Польшчы склаў 190 тысяч тон, што на 67% больш, чым за пяць месяцаў 2013 года. У вартасным выразе імпарт гэтай прадукцыі вырас на 75% да USD 93,0 млн. Доля Польшчы ў агульным аб'ёме імпарту яблыкаў, ігрушаў і айвы ў вартасным выразе за пяць месяцаў 2014 склала 75,1%.

Каментары15

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Усе навіны →
Усе навіны

Прапаганда паказала ад’езд айцішнікаў з вакзала ў 2022 годзе, зняты схаванай камерай33

Сёння — 39-я гадавіна катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

Моцна затрымліваюцца аўтобусы, што едуць з Польшчы і Літвы ў Беларусь

Трамп: Добры дзень перамоў і сустрэч з Расіяй і Украінай

У Рыме сёння праходзіць пахаванне папы Францішка ВІДЭАТРАНСЛЯЦЫЯ4

«У такую ж галечу, ды яшчэ і халодную, пакістанцы не паедуць». Беларус пяць тыдняў правёў у Пакістане — вось што яго ўразіла50

У Брагінскім раёне сілавікі ў бронекамізэльках і касках выйшлі паляваць на шалёную лісу ВІДЭА9

Зяленскі: Перамога Пуціна будзе правалам ЗША як сусветнага лідара10

З клумбы ў Гомелі сталі прападаць кветкі. Хулігана знайшлі, але з яго нічога не возьмеш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?23

Чаму Ціханоўская не паехала на пахаванне Папы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць