2 жніўня ў Мінску пабіты тэмпературны рэкорд дня амаль 80-гадовай даўніны. Тэмпература паветра дайшла да 34,5 градусаў цяпла. Ранейшы максімум, зафіксаваны 2 жніўня 1936, складаў 33 градусы.

Упаў рэкорд дня і ў маштабах усёй краіны. Ён быў роўны 35 градусам і быў зарэгістраваны ў Васілевічах таксама 78 гадоў таму. Новы экстрэмум - 35,5 градуса ў Касцюковічах.

Сёння, 3 жніўня ў Мінску чакаецца яшчэ гарачэйшае надвор’е - 33-35 градусаў. Гэта азначае, што можа быць пабіты рэкорд не толькі месяца (34,6 градуса 24 жніўня 2007), але і за ўвесь перыяд метэаназіранняў (35 градусаў 29 ліпеня 1936).

На 3 жніўня ў Беларусі аб'яўлены чырвоны ўзровень небяспекі. А вось 4 жніўня спёка крыху спадзе: тэрыторыю краіны павінен перасекчы халодны атмасферны фронт, які раніцай у нядзелю падышоў з захаду з нямецка-польскай мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?