У славутага беларускага тэнісіста, алімпійскага чэмпіёна Лондана-2012, нарадзілася чацвертае дзіця — хлопчык Трафім.

У суботу жонка Максіма Ксенія напісала на сваёй старонцы ў фэйсбуку: «9 месяцаў чакання падышлі да канца, сёння ў нашай сям'і з'явіўся яшчэ адзін мірны чалавечак. Трафім Мірны нарадзіўся. 2 жніўня, у 2 гадзіны дня, вага 4.4 кг. УРА!!!»

Максім і Ксенія пажаніліся ў ліпені 2004 г. 16 снежня 2004 г. у іх нарадзілася дачка Меланія, 8 сакавіка 2007 г. — дачка Петра, 10 лістапада 2009 г. — сын Трафім.

Петра, Дзямід і Меланія, фота з фб Ксеніі Мірнай.

Петра, Дзямід і Меланія, фота з фб Ксеніі Мірнай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0