Пайшла з жыцця народная артыстка РСФСР Вольга Варанец. Вядомая спявачка памерла на 89-м годзе жыцця, перадае «Інтэрфакс».

Паведамляецца, што ў апошнія гады Варанец цяжка хварэла.

Вольга Варанец нарадзілася 12 лютага 1926 у Смаленску. У 1943 годзе паступіла ў ВГІК, а затым перайшла ў Оперную студыю ў Сакольніках на эстраднае аддзяленне. У 1947 годзе адбыліся яе першыя выступы на сцэне Цэнтральнага клуба міліцыі, затым у вакальнай групе Аркестра народных інструментаў Маскоўскай абласной філармоніі. У 1956 Варанец стала салісткай Масэстрады.

Гучную славу ёй прынесла песня «Зачем вы, девочки, красивых любите» («Ромашки спрятались»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0