Прадстаўнік Мінабароны Беларусі Андрэй Шубадзёраў паведаміў, што заўважаны ў Гомелі (у Навабеліцы) эшалон з мінамётамі — «гэта было планавае перасоўванне тэхнікі ўнутры Беларусі».
Як паведамлялася, прыбыццё ў Гомель цягніка з мінамётнымі ўстаноўкамі было адфіксавана ўкраінскай выведкай і выклікала занепакоеную рэакцыю ў Кіеве.
Акрамя таго, у сацыяльных сетках множацца выявы іншых скупчыскаў вайсковай тэхнікі ў найбліжэйшым да Кіева абласным цэнтры Беларусі.



Многія беларусы баяцца, што краіна можа быць проці волі ўцягнута ў расійскую вайну ва Украіне.
Каментары