3 жніўня у Грамадcкай зале сабора Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку адбылася фотавыстава, прысвечаная Беларусі. Аўтар здымкаў, Джон Кунстадтар, былы супрацоўнік беларускай амбасады, які цудоўна валодае беларускай мовай, пасля адстаўкі з дыпламатычнай службы прысвяціў сябе фатаграфіі.

Героі ягоных твораў — беларускія сяляне пад час іх паўсядзённай працы, вернікі пад час храмавых і каляндарных сьвятаў, людзі сталага веку і дзеці, а таксама прырода Беларусі, яе архітэктура.

Джон Кунстадтар выступіў перад наведнікамі выставы па-англійску і па-беларуску, распавёў, чым прыцягвае яго Беларусь і яе людзі, па-беларуску адказваў на шматлікія пытанні гасцей, якія цікавіліся, як ён шукае вобразы для сваіх прац, як ён вывучаў беларускую мову, распытвалі пра планы на будучыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?