Тэрмін уводу плавальнага басейна Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры (БДУФК) перанесены з 1 кастрычніка на 1 лістапада.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, такое рашэнне прыняў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч 2 жніўня падчас наведвання двух аб'ектаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры, якія будуюцца, — лёгкаатлетычнага манежа і плавальнага басейна. 

Што да лёгкаатлетычнага збудавання, то прэм'ер-міністр даў даручэнне ўвесці яго ў строй 1 верасня гэтага года, як і было запланавана.

Як патлумачыў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, да гэтых дат павінны быць падпісаныя акты дзяржаўнай камісіі па прыёмцы збудаванняў, якія сведчаць аб гатоўнасці да эксплуатацыі. Далей запатрабуецца выканаць цыкл пусканаладачных работ. Паводле слоў Ладуцькі, пасля падпісання актаў дзяржкамісіі фактычная эксплуатацыя аб'ектаў, як правіла, пачынаецца прыкладна праз месяц. 

На лёгкаатлетычным манежы і плавальным басейне плануецца арганізацыя вучэбна-трэніровачнага працэсу не толькі студэнтаў ВНУ, але і спартсменаў высокага ўзроўню, членаў нацыянальных каманд Беларусі па розных відах спорту. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?