Санкт-Пецярбургскі квартал у Мінску пабудуюць у раёне вул. Філімонава.

Пра гэта паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Кручанаў.

Будаўніцтва прадугледжана сумеснай беларуска-расейскім праектам, згодна з якім на тэрыторыях Санкт-Пецярбурга і Мінска з'явяцца жылыя кварталы — Беларускі і Санкт-Пецярбургскі адпаведна.

«Для будаўніцтва квартала ў Мінску расійскаму боку было прапанавана некалькі варыянтаў размяшчэння, у выніку быў абраны ўчастак у раёне вуліцы Філімонава. У Санкт-Пецярбургу таксама абраны зямельны ўчастак, для забудовы нам прапануюць каля 10 га. Мы былі гатовыя пачаць будаўніцтва ўжо ў гэтым годзе, але ўчастак у Санкт-Пецярбургу пакуль знаходзіцца ў федэральнай уласнасці, перавод яго ў муніцыпальную ўласнасць зойме некаторы час», — адзначыў Аляксандр Кручанаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0