Міністр замежных спраў Францыі Ларан Фабіус прапанаваў міжнароднай супольнасці знайсці палітычнае рашэнне канфлікту Ізраіля і ХАМАСа ды прымусіць абодва бакі да яго выканання.

Выступаючы ў Парыжы, палітык выказаў упэўненасць, што праціўнікі няздольныя самі заключыць надзейнае перамір'е.

Паводле словаў Фабіуса, міжнародная супольнасць павінна гарантаваць Ізраілю бяспеку ад будучых налётаў.

У ноч на панядзелак ізраільскія вайскоўцы абвясцілі пра спыненне агню ў Газе на сем гадзін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?