Палітычныя пераплёты мала што значаць для сялянаў. У першы год пасля Майдану Украіны збірае рэкордны ўраджай пшаніцы, пры ўраджайнасці да 40 цэнтнераў з гектара. Рэкорд і ў Беларусі: таксама амаль 40 цэнтнераў зерня з гектара, а на гаспадарлівай Гродзеншчыне — усе 48. Год быў ідэальны для жыта і пшаніцы. Халодная вясна, дажджысты чэрвень. А на жніво — ідэальная спёка. Вось і вырас выдатны хлеб.

«Сёлета ў нас літаральна шалёныя тэмпы збору ўраджаю, — расказаў дырэктар Украінскага гідраметцэнтра Мікалай Кульбіда. — Гэтаму спрыяюць ўмовы надвор'я», - сказаў ён на брыфінгу ў панядзелак у Кіеве.

Кульбіда адзначыў, што ва Украіне вельмі высокі ўраджай самай каштоўнай, азімай пшаніцы. Ён, па ўсёй бачнасці, будзе найвышэйшым за ўсю гісторыю незалежнай Украіны, савецкі перыяд і перыяд да гэтага.

Такі самы рэкордны ўраджай збяруць і ў Беларусі.

А вось ураджай кукурузы і бульбы можа аказацца слабым, калі спёка зацягнецца. Пад пагрозай аказаліся і пасевы цукровых буракоў, гародніны.

Балюча бачыць жоўтыя праплешыны на высокіх месцах. Прападаюць людская праца і грошы.

Ва Украіне ёсць праблемы і з дызпалівам. Уласнай вытворчасці ўкраінцам замала.

4 жніўня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі гандлёвыя адносіны паміж краінамі.

Асаблівую ўвагу прэзідэнты ўдзялілі тэме паставак нафтапрадуктаў з Беларусі ва Украіну.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь разумее вастрыню гэтага пытання з улікам уборачнай кампаніі і таму, нягледзячы на ўнутраныя патрэбнасці, акажа садзейнічанне Украіне ў забеспячэнні яе эканомікі нафтапрадуктамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?