Аляксандр Лукашэнка падпісаў 4 жніўня указ № 387 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў ва Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 г. № 667», паведамілі ў яго прэс-службе.

«Указам з 1 студзеня 2015 года ўводзіцца забарона на правядзенне здзелак з зямельнымі ўчасткамі, прадастаўленымі ў прыгараднай зоне Мінска і абласных цэнтраў для вядзення калектыўнага садоўніцтва, і з размешчанымі на іх аб'ектамі нерухомай маёмасці да заканчэння пяці гадоў з дня дзяржаўнай рэгістрацыі ўзнікнення правоў на такія зямельныя ўчасткі, а таксама забарона на стварэнне ў прыгараднай зоне Мінскай новых садоўніцкіх таварыстваў, дачных кааператываў», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Акрамя таго, з 1 студзеня 2015 года свабодныя зямельныя ўчасткі ў садоўніцкіх таварыствах у прыгараднай зоне Мінска будуць прадастаўляцца выключна па выніках аўкцыёнаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?