39-гадовага Фархата Махамаднежада прызналі вінаватым у кантрнабандзе і незаконным абароце наркотыкаў. Як паведамляе БелаПАН, ён правядзе 10 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму. У яго таксама канфіскуюць маёмасць. Хаця ў Беларусі ў яго той маёмасці фактычна і няма. Не было нават сваёй кватэры, хаця ёсць сям’я, з якой разам ужо працяглы час не жыў.

Затрымалі іранца 8 сакавіка 2014 на кватэры, дзе здымаў пакой. Пры вобшуку ў яго канфіскавалі 144 грамы опія і 3114 таблетак трамадолу (трохі больш за 1 кг). Опій ён правёз у шкарпэтках, таблеткі — у сумцы.

«Не прызнаю віны, — заявіў Махамаднежад на судзе. — Таблетка — гэта не небяспечная рэч, а абязбольваючае».

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?