Шаўчэнкаўскі суд Кіева пакінуў пад вартай арыштаваную 3 жніўня кіраўніцу прэс-службы самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» Алену Блаху (або Блоху).

Яна з'яўляецца рэдактарам газеты Данецкага гарсавета, ва ўрадзе «ДНР» адказвала за сувязі са СМІ. Сайт Навіны Данбаса паведамляе, што яна пакінула ўрад «ДНР» у знак нязгоды з ціскам, які тэрарысты аказвалі на прадстаўнікоў СМІ.

Блаха (Блоха) была затрыманая ў Марыўпалі пры спробе выехаць на тэрыторыю Крыму. Яе падазраюць у прапагандзе тэрарызму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0