Новае ўзрушэньне на рыэлтарскім рынку Беларусі. Прыпыненая дзейнасьць адразу шасьці буйных арганізацый. Часова зачыніліся 6 кантор: гарадзенская «Алціма Плюс» і 5 гульцоў сталічнага рынку: «Юр‑буд‑кансалт», «Дымігор», «Агенцтва нерухомасьці Рыэлт‑Кансалт», прадпрыемства «Вышынскі і кампанія» ды «Пакадан‑Сталіца».

Прычыны прыпыненьня дзейнасьці кіраўнікі кампаній не называюць . Вядома, што гэта не зьвязана з парушэньнем заканадаўства. Найхутчэй, на беларускім рынку нерухомасьці зацягнуўся так званы «мёртвы сэзон», характэрны для летніх адпачынкаў. Апроч таго, паводле ацэнак экспэратаў, зьнізілася пакупніцкая актыўнасьць на рынку нерухомасьці.

Як паведамілі ў міністэрстве юстыцыі, рыэлтары, якія прыпынілі на час сваю дзейнасьць, ня маюць права ўкладаць угоды, разьмяшчаць рэкляму, падбіраць і паказваць кліентам аб’екты нерухомасьці, пакуль ня вырашаць унутраныя пытаньні. Пра гэта яны павінны паведміць спажыўцам.

Паводле ont.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0