Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка звольніў кіраўнікоў дэпартаментаў па закупцы ўзбраення і тэндэраў у арміі.
Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з валанцёрамі.
«На аснове расследавання ГПУ пра неэфектыўнае выкарыстанне сродкаў Узброеных сіл я прыняў рашэнне аб звальненні і адхіленні двух кіраўнікоў дэпартаментаў», — паведаміў прэзідэнт Украіны.
Пры гэтым Парашэнка не назваў іх прозвішчы.
«Першы, які займаўся і адказваў за тэхнічнае забеспячэнне і тэндэры, і другі - за закупку ўзбраення. З сённяшняга дня прызначаныя новыя і, спадзяюся, больш эфектыўныя кіраўнікі», - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.