Пра гэта паведаміў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Юрый Зубко на брыфінгу пасля сустрэчы прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з валанцёрамі, якія дапамагаюць задзейнічаным у антытэрарыстычнай аперацыі байцам. «Міратворчым кантынгентам, які стаіць каля мяжы ўжо больш за 5 месяцаў, гэта цяжка назваць. Таму гэта будзе лічыцца прамой агрэсіяй», — адказаў Зубко на пытанне журналістаў, якія папрасілі пракаментаваць інфармацыю аб тым, што Расея мае намер увесці сваіх «міратворцаў» на ўсход Украіны. Ён таксама дадаў: «Я лічу, што сёння сусветная супольнасць наогул не пойдзе на такі крок, як увядзенне міратворчага кантынгенту з боку Расіі». Зубко таксама заўважыў, што калі сёння хтосьці спрабуе назваць грамадзянскай вайной тое, што адбываецца на ўсходзе Украіны, то «мы дакладна заяўляем аб тым, што сёння гэта вайна паміж расійскімі спецпадраздзяленнямі, людзьмі, якія сапраўды наняты за грошы ваяваць супраць ўкраінскага войска».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?