У рамках санкцый ЕС на Кіпры замарожаныя актывы чацвярых былых ўкраінскіх чыноўнікаў на суму 1,5 мільёна еўра і 3 мільёны даляраў.

Пра гэта паведамілі DW ў кіпрскім падраздзяленні па барацьбе з адмываннем грошай.

Замарожаныя актывы ўключаюць сродкі як на банкаўскіх рахунках фізічных асоб, так і на рахунках кампаній.

Пра вяртанне гэтых грошай Украіне гаворка пакуль не ідзе.

Кіпрскія праваахоўнікі адзначаюць, што з Украіны дагэтуль не паступаў запыт аб міжнароднай прававой дапамозе, на падставе якога можна было б расследаваць справу аб адмыванні грошай.

Такое расследаванне стала б перадумовай для магчымага вяртання грошай ва Украіну.

Як вядома, у санкцыйных спісе ЕС знаходзяцца Віктар Януковіч, яго сыны, а таксама найбліжэйшае іх асяроддзе.

Трынаццаць фігурантаў гэтага спісу, у тым ліку экс-прэм'ер Мікалай Азараў, патрабуюць ў Судзе ЕС размарозіць іх рахункі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?