Забарона на імпарт у Расію тавараў з шэрагу краін закране мяса (свініна, ялавічына), птушку, рыбу, малочную прадукцыю, сыры.

Спіс тавараў, імпарт якіх будзе абмежаваны, назваў сёння на пасяджэнні ўрада Расіі прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, а таксама ён апублікаваны на сайце Кабміна РФ у чацвер, у яго трапілі, у прыватнасці, ялавічына, свініна, садавіна, птушка, сыры і малочная прадукцыя.

«Зацверджаны Пералік сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання, краінай паходжання якіх з'яўляюцца Злучаныя Штаты Амерыкі, краіны Еўрапейскага саюза, Канада, Аўстралія і Каралеўства Нарвегія і якія тэрмінам на адзін год забароненыя да ўвозу ў Расію», — гаворыцца ў даведцы да дакумента.

Раней пра спіс тавараў, якія трапляюць пад «эмбарга» у Расіі паведамілі РІА Навіны крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.

Забароны не распаўсюджваюцца на дзіцячае харчаванне і закупкі тавараў фізасобамі, удакладняе tvrain.ru.

Прэзідэнт Уладзімір Пуцін у сераду забараніў на працягу года увозіць у Расію асобныя віды сельскагаспадарчай прадукцыі, сыравіны і харчавання з краін, якія ўвялі санкцыі ў дачыненні да Расеі. Ураду ён даручыў скласці канкрэтны пералік прадукцыі, якая падпадае пад гэтыя абмежаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0