Дынамаўцы перамаглі ў гасцях румынскі «Клуж» з лікам 2:0 (Стасевіч, 71, Удоджы, 81-пен.) і выйшлі ў плэй-оф кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы.

Нагадаем, што ў першым матчы ў Барысаве мінчане перамаглі 1:0.

Такім чынам у 4-ы раўнд (плэй-оф) кваліфікацыі Лігі Еўропы выйшлі і мінскае «Дынама» і салігорскі «Шахцёр», які па суме двух матчаў прайшоў бельгійскі «Зюлтэ-Варэгем» (2:5, 2:2).

Лёсаванне адбудзецца заўтра ў пятніцу (14:00). Таксама ў пятніцу БАТЭ даведаецца свайго суперніка ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў (13:00).

Барысаўскі клуб, як мінімум, у любым выпадку гарантаваў сабе пуцёўку ў групавы раўнд Лігі Еўропы.

Але беларускіх прадстаўнікоў у турніры можа быць цэлыя тры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0