Рэпрадукцыі карцін са збору Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі ўпрыгожаць два вагоны цягнікоў Мінскага метрапалітэна.

Адзін састаў будзе курсіраваць па Маскоўскай лініі, другі — па Аўтазаводскай. Гендырэктар мастацкага музея Уладзімір Пракапцоў кажа, што на вагонах будуць выявы васьмі вядомых твораў аўтарства Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, Фердынанда Рушчыца, Івана Хруцкага ды іншых жывапісцаў.

Малюнкі памерам 60×75 см будуць размешчаныя з вонкавага боку вагона. Такім чынам, мастацкі музей нагадае пасажырам метро пра сваё 75-годдзе.

Праехаць у вагоне з рэпрадукцыямі і лагатыпам Нацыянальнага мастацкага музея можна будзе ўжо ў верасні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?