Пра гэта паведаміў памочнік генеральнага сакратара ААН па правах чалавека Іван Шымонавіч сёння на пасяджэнні Рады бяспекі ААН у Нью-Ёрку.

«Ваенныя дзеянні наносяць велізарную шкоду грамадзянскай інфраструктуры, маёмасці і прыводзяць да вялікіх ахвяраў сярод насельніцтва», — адзначыў ён. Шымонавіч падкрэсліў, што «група па маніторынгу ААН і Сусветнай Арганізацыі аховы здароўя падлічылі, што з пачатку ваенных дзеянняў

з сярэдзіны красавіка па 7 жніўня 1543 чалавекі забіты на ўсходзе, уключаючы грамадзянскіх асоб, вайскоўцаў і членаў узброеных фарміраванняў, 4396 чалавек паводле пацверджаных фактаў і дакументаў параненыя».

Шымонавіч заявіў, што на Данбасе «пануе атмасфера страху і тэрору».

Паводле яго дадзеных, на кантраляванай баевікамі тэрыторыі выкрадзена 924 чалавекі, частку з якіх выкралі выключна для атрымання выкупу.

Памочнік генеральнага сакратара распавёў, што баевікі прымушаюць інвалідаў, ВІЧ-інфіцыраваных і нарказалежных да будаўнічых і іншых прац. Асаблівую ўвагу ў ААН звярнулі на становішча дзяцей, якім варта забяспечыць магчымасць выехаць з зоны баявых дзеянняў.

У той жа час Шымонавіч падкрэсліў, што на тэрыторыях, якія знаходзяцца пад кантролем легітымнай кіеўскай улады, жыццё вяртаецца ў нармальнае рэчышча. Як прыклад ён прывёў Славянск.

Асобна памочнік генеральнага сакратара ААН звярнуў увагу на рост пераследу і дыскрымінацыі ўкраінскіх грамадзян у Крыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?