З 13 жніўня 2014 года стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка зніжаецца на 0,5 працэнтнага пункта і ўстанаўліваецца на ўзроўні 20 працэнтаў гадавых, паведамілі ў Нацбанку.

Рашэнне аб зніжэнні стаўкі рэфінансавання, прынятае праўленнем Нацыянальнага банка, грунтуецца на прадаўжэнні ў ліпені спрыяльных тэндэнцый у грашова-крэдытнай сферы краіны. На ўнутраным валютным рынку прапанаванне замежнай валюты перавышае попыт на яе, назіраецца прыток рублёвых укладаў фізічных асоб у банках.

«Нягледзячы на чаканае зніжэнне ўзроўню працэнтных ставак на крэдытна-дэпазітным рынку з прычыны зніжэння стаўкі рэфінансавання, узровень даходнасці рублёвых дэпазітаў па-ранейшаму будзе не толькі перавышаць даходнасць дэпазітаў у замежнай валюце, але і забяспечваць надзейную ахову зберажэнняў ад інфляцыі», — падкрэслілі ў Нацбанку.

Апошні раз стаўка рэфінансавання ў Беларусі зніжалася 16 ліпеня на 1 працэнтны пункт да 20,5 працэнта гадавых.

З пачатку года гэта ўжо чацвёртае па ліку зніжэнне стаўкі рэфінансавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?