Як паведамілі ў прэс-групе Брэсцкай мытні, 8 жніўня ў пункце мытнага афармлення «Дамачава» па ініцыятыве памежнікаў супрацоўнікі мытні зрабілі мытны дагляд аўтамабіля, які рухаўся з Польшчы па зялёным калідоры.

Падазрэнне выклікаў «Форд», які належаў 51-гадоваму жыхару Брэсцкага раёна.

Падчас дагляду ў канструкцыйных паласцях бампера і днішча кузава «Форда» было выяўлена 88 кг мясной прадукцыі ў вакуумнай упакоўцы.

Дзеянні кіроўцы кваліфікаваныя як «рух праз мяжу тавараў, якія падлягаюць мытнаму дэклараванню, з выкарыстаннем схованак».

Распачаты адміністрацыйны працэс.

Аўтамабіль 1993 гады выпуску, папярэдне ацэнены ў 80 млн. рублёў, а таксама мясапрадукты забраныя службовымі асобамі мытні да рашэння суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?