Фота Reuters.
У кампаніі Yahoo заявілі, што на іх паштовым сэрвісе ў 2015 годзе будзе рэалізавана шыфраванне па прынцыпе «з канца ў канец» (end-to-end).
Чакаецца, што яно будзе сумяшчальная з аналагічнай тэхналогіяй Google, перадае SecurityLab.
Кампанія Google зрабіла аналагічную заяву на пачатку чэрвеня.
Google паведаміла аб хуткім выхадзе бясплатнага пашырэння для яе браўзэра Chrome, якое «дапаможа шыфраваць і расшыфроўваць, ставіць лічбавы подпіс і верыфікаваць падпісаныя пасланні ў браўзэры пры дапамозе праграмы шыфравання OpenPGP».
Цяпер жа можна сцвярджаць, что шыфраванне пошты дазволіць бяспечным спосабам адпраўляць электронныя лісты ўжо паміж двума паштовымі сэрвісамі — Google і Yahoo, так што зламыснік не зможа атрымаць доступ да зашыфраваных «з канца ў канец» лістоў.
Шыфраванне web-пошты «ўскладніць жыццё» большасці карыстальнікаў. Таму Google і Yahoo некалькі занепакоеныя магчымай стратай кліентаў у выпадку запаволенай з-за шыфравання працы паштовага сэрвісу.
У Google і Yahoo пакуль не ведаюць, ці падтрымаюць гэтую ініцыятыву іншыя паштовыя сервісы.
Ёсць меркаванне, што пытанне больш шырокага ўкаранення шыфравання web-пошты паўстала пасля таго, як былы падрадчык Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША Эдвард Сноўден апублікаваў інфармацыю аб праграмах адсочвання на ўрадавым узроўні.