Фота minskzoo.by

Фота minskzoo.by

Незвычайныя святочныя мерапрыемствы праходзяць сёння на сцэнічнай пляцоўцы ля ўваходу ў заапарк, на цэнтральнай алеі і ля вальераў з жывёламі: канцэрт «Вакол свету за 30 гадоў», выставы пёраў птушак Мінскага заапарка, грызуноў, жывых павукоў-птушкаедаў і бесхрыбтовых.

На 15.30 запланавана паказальнае кармленне львоў: супрацоўнікі паспрабуюць наблізіць ўмовы ўтрымання жывёл да іх натуральнага асяроддзя.

«Мэта — стымуляцыя прыродных інстынктаў у драпежнікаў, якія змяшчаюцца ў няволі, а таксама дэманстрацыя харчовых паводзінаў наведвальнікам. Упершыню цар звяроў леў Алекс з ільвіцамі Кісай і Златай дазволяць назіраць за сваёй трапезай!» — адзначаецца на сайце Мінскага заапарка.

Напярэдадні свайго юбілею Мінскі заапарк выпусціў фотаальбом пра гісторыю і буднi заапарка, з фотаздымкамі львоў, ягуараў, зуброў, малпаў і іншых насельнікаў. Выданне прадаецца ў касе заапарка, пішуць «Мінск-Навіны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?