Арганізатар шоу «Сталінград», байкер Хірург (Аляксандр Залдастанаў) і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведалі адкрыццё фантана. Жнівень 2013 г.

Арганізатар шоу «Сталінград», байкер Хірург (Аляксандр Залдастанаў) і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін наведалі адкрыццё фантана. Жнівень 2013 г.

Тэлеканал «Расія 2» паказаў свастыку з байкерскага шоу «Вяртанне», які прайшоў у Севастопалі.

Больш за тое, маляўнічы кадр нават стаў анонсам прамой трансляцыі з мерапрыемства, выкладзеным у афіцыйны Twitter-акаўнце канала «Весткі-24», піша NEWSru.com.

Свастыка сімвалізавала бандэраўцаў, «ад якіх вызвалены Крым».

На месцы закінутага кар'ера каля гары Госфорт сабраліся больш за пяць тысяч матацыклістаў і каля ста тысяч гледачоў.

Байкерскі фестываль «Вяртанне» быў прысвечаны «ўз'яднання Расіі і Крыма». Яго арганізаваў клуб «Начныя ваўкі», узначальвае які Аляксандр Залдастанаў (Хірург).

У жніўні 2013 г. лідар «начных ваўкоў» Залдастанаў на свяце «Сталінград» у Валгаградзе цытаваў Сталіна. На фестывалі прысутнічаў Уладзімір Пуцін.

Увечары 9 жніўня гэтая гісторыя атрымала працяг.

У Сеціве з'явіўся ролік, аўтар якога паспрабаваў апраўдацца. Ён сказаў, што ў тэатральным прадстаўленні на байк-шоў былі паказаны падзеі на Майдане, а людзі ў чорным ўвасаблялі ўкраінскіх пратэстоўцаў. Маўляў, таму пастаноўшчыкі і размясцілі гэтых людзей на сцэне ў выглядзе свастыкі.

На думку аўтара роліка, гэта цалкам апраўдана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?