Prime Hall адкрыецца ў ГЦ «Замак», што на праспекце Пераможцаў, 65 (на 4-м паверсе).

Prime Hall — гэта найлепшыя замежныя выканаўцы; шэсць барных зон; утульная VIP-ложа на верхнім узроўні; 100 КВТ гуку, 120 КВТ святла; бясплатная 6-узроўневая паркоўка, — гаворыцца ў абвестцы на сайце tut.by.

Першы канцэрт у Prime Hall — 15 жніўня,

тут выступіць вядомы расійскі выканаўца Гарык Сукачоў са сваім аркестрам «Кампанела каменнай зоркі».

16 жніўня — канцэрт мегапапулярнага некалі румынскага праекта Morandi.

23 жніўня выступіць экс-ВІА ГРА (былая жонка славутага беларускага футбаліста Валянціна Бялькевіча) Ганна Седакова.

А 18 кастрычніка запланаваны яшчэ адзін украінскі канцэрт. У Prime Hall выступіць «Бумбокс».

Гурт і яго лідар Андрэй Хлыўнюк падтрымліваў Майдан і выступіў супраць расійскай анексіі Крыма; канцэрты гурту, як і «Акіяна Эльзы», былі адменены ў Расіі.

Некалькі месяцаў таму «Бумбокс» зрабіў кавер на колішні хіт «Ляпісаў» «Сочы», дапісаўшы два куплеты пра Крым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0