Амерыканскі акцёр Дэвід Духоўны (David William Duchovny), які стаў папулярным дзякуючы ролі агента Фокса Малдара ў серыяле «Сакрэтныя матэрыялы», развёўся са сваёй жонкай — акторкай Элізабэт Тэа Леонэ пасля 17 гадоў шлюбу, паведамляе TMZ.

Як аказалася, пара падала дакументы на развод яшчэ ў чэрвені. Публічнай заявы аб прычыне разводу не было.

У пары двое дзяцей — 12-гадовы сын і 15-гадовая дачка.

Паводле дамоўленасці бацькі будуць мець сумеснае права апекі, але Теа будзе мець пераважнае права.

Абодва яны жывуць ў Верхнім Вест-Сайдзе Нью-Ёрка, таму жыць напераменку ў бацькі да маці дзецям будзе не складана, адзначае TMZ.

Дэвід будзе выплачваць штомесяц 8,3 тысячы даляраў на забеспячэнне непаўналетніх дзяцей, а таксама дадаткова аплачваць іх навучанне ў прыватнай школе і летні адпачынак.

Пара заключыла шлюб у 1997 годзе, на кароткі час раставалася ў 2008-м, а з 2011 года муж і жонка жывуць паасобку.

Дэвід Уільям Духоўны нарадзіўся ў 1960 годзе ў Нью-Ёрку. Яго маці — эмігрантка з Шатландыі. Бацька — ураджэнец Брукліна, з сям'і яўрэйскіх імігрантаў.

Бацькі развяліся, калі Дэвіду было 11 гадоў.

Духоўныя не раз гаварыў пра магчымых сваякоў «у Расіі і Польшчы». «З боку бацькі ўсе мае родныя з вашай краіны і яшчэ з Польшчы, — казаў ён расійскаму часопісу «7 Дней».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?