7 — Дабравешчаньне ў праваслаўных.
9 — Пальмавая нядзеля ў каталікоў.
9 — 75 гадоў з дня нараджэньня акадэміка АН БССР, хіміка Вадзіма Сьвірыдава (1931—2002), чыёй навуковай дзялянкай сталі дасьледаваньні ў галіне фатахіміі, неарганічнай хіміі й інш.
10 — 75 гадоў з дня нараджэньня літаратуразнаўцы Івана Чыгрына (1931), які дасьледаваў прозу «Маладняка» і «Ўзвышша», уклаў у 1976 г. зборнік «Выбраныя творы» Ядвігіна Ш.
11— Дзень народзінаў прарока Мухамада ў мусульманаў.
13 — Пэсах.
16 — Вялікдзень у каталікоў і пратэстантаў.
16 — Вербная нядзеля ў праваслаўных.
19 — 125 гадоў з дня нараджэньня гісторыка Ўсевалада Ігнатоўскага (1881—1931), эсэра, старшыні Інбелкульту і I прэзыдэнта Акадэміі навук.
19 — 125 гадоў з дня нараджэньня народнага мастака БССР Валянціна Волкава (1881—1964), аўтара карціны «Менск. 3 ліпеня 1944 г.».
25 — 75 гадоў Беларускаму аб’яднаньню пралетарска-калгасных пісьменьнікаў (1931). У аб’яднаньне, якое хацела «стварыць пралетарска-калгасную літаратуру» й праіснавала толькі год, уваходзілі Іларыён Барашка, Платон Галавач, Сымон Баранавых.
23 — Вялікдзень у праваслаўных
29 — 75 гадоў з дня сьмерці акадэміка Яўхіма Карскага (1861—1931), аўтара фундамэнтальнай працы «Беларусы».
30 — 125 гадоў з дня нараджэньня паэта-нашаніўца Янкі Журбы (сапраўднае імя Іван Івашын, 1881—1964).