У Ельску двойчы за ноч гарэла мэблевая фабрыка РВУП «МазырДок» канцэрна «Беллеспаперапрам».

Першае паведамленне паступіла ў МНС 8 жніўня ў 23.00 ад вартаўніка мэблевай фабрыкі. Ратавальнікі прыбылі на месца выкліку праз 2 хвіліны, аднак будынак склада быў цалкам ахоплены агнём. У 23.20 адбылося абвальванне металічнага даху склада. У выніку пажару была знішчаны дах склада і гатовая прадукцыя (каля 4 тысяч крэслаў, 200 сталоў), якая захоўвалася на складзе.

У другі раз на фабрыку ратавальнікаў выклікалі 9 жніўня ў 04:22 раніцы. На гэты раз адбылося ўзгаранне на паліўнай запраўцы. «Да моманту прыбыцця падраздзяленняў МНС акно ў будынку запраўкі было разбіта, дзверы — зачыненыя. З акна валіў густы чорны дым». У выніку пажару быў пашкоджаны дах будынка, знішчана маёмасць ўнутры памяшкання.

Па дадзеных спецыялістаў, меркаванай прычынай узгарання ў абодвух выпадках з'яўляецца падпал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?