Сёння ў Кіеве адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў Федэрацыі футбола Украіны і дэлегацыі ФІФА.

Мэтай візіту дэлегацыі стане разгляд пытання далейшага лёсу крымскіх клубаў.

Раней Расійскі футбольны саюз уключыў у другі дывізіён чэмпіянату Расіі крымскія клубы СКЧФ (Севастопаль), «Жамчужына» (Ялта) і ТСК (Сімферопаль), нягледзячы на магчымыя санкцыі.

Нагадаем, ФІФА не рэкамандавала Расійскаму футбольнаму саюзу прымаць у свой склад крымскія клубы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?