У аўторак, 12 жніўня, споўнілася 58 гадоў палітвязню, былому кандыдату на пасаду прэзідэнта Міколу Статкевічу. Тым, хто ў 2010 годзе прагаласаваў менавіта за яго, не сорамна за свой выбар. Пасля Плошчы бясстрашнага палітыка асудзілі на шэсць гадоў зняволення. Але не зламалі ягоны дух. Статкевіча прымушалі напісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі, аднак ён не пайшоў на кампраміс з сумленнем. 

Мікола Статкевіч застаецца за кратамі апошнім з асуджаных за Плошчу.

З нагоды ягонага дня нараджэння «Наша Ніва» падрыхтавала спецыяльны нумар. У ім:

— 87-гадовы бацька Статкевіча: «Баюся, што памру адзін, не дачакаўшы Міколы з турмы».

— Жонка палітвязня Марына Адамовіч: «Абдыму, прытулюся да яго і выдыхну».

— Рэпартаж з радзімы палітыка: «Галасавалі за Статкевіча: зямляк усё ж!».

Свежы нумар выйшаў у сераду, 13 жніўня. Шукайце яго ў газетных кіёсках.

* * *

На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту». Кошт падпіскі на месяц – 30 тысяч для фізічных асоб (індэкс 63125), 36 тысяч – для юрыдычных (індэкс 631252). Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла. Падрабязную інструкцыю падпіскі праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.

Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку. Дзякуй за падтрымку!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0